Паводле вынікаў даследавання, у 2018 годзе ў нацыянальным забалочаным запаведніку Лянхун горада Усі Паўднёва-Усходняга Кітая налічылі 115 відаў птушак, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Сярод крылатых насельнікаў - аўсянка-рэмез, якая знаходзіцца пад пагрозай знікнення, пустальга, малая шпорцавая зязюля, японскі перапёлачнік. Як заўважаюць спецыялісты, вялікая разнастайнасць птушак сведчыць аб пастаянным паляпшэнні экасістэмы ў парку.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya