Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Гэта сімвалы суверэнітэта краіны, якія ўвасабляюць у сабе нацыянальную ідэю, адлюстроўваюць слаўную гісторыю і шматвекавыя традыцыі, падкрэсліваюць нашу самаідэнтычнасць і незалежнасць у выбары шляху развіцця. З'яўляючыся сувязным звяном паміж пакаленнямі, яны аб'ядноўваюць беларусаў у імкненні да справядлівасці, добрасуседства і міру.
Менавіта з павагі да дзяржаўнай сімволікі, ушанавання духоўных каштоўнасцяў народа і культурнай спадчыны краіны пачынаецца любоў да радзімы, усведамленне прыналежнасці да яе лёсу і адказнасці за будучыню.
Няхай у вашых сэрцах заўсёды жыве пачуццё гонару за нашу родную Беларусь, а ў кожным доме пануюць шчасце, утульнасць і дабрабыт.
Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/gerb
[3] https://zviazda.by/be/tags/scyag
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-dzyarzhaunaga-gerba-i-dzyarzhaunaga-scyaga-respubliki-belarus