Караван эстафеты агню ІІ Еўрапейскіх гульняў «Полымя свету» набліжаецца да межаў нашай краіны. Яно ўжо пабывала на вяршыні Манблана, у Аўстрыі, Славеніі, Венгрыі і іншых краінах, а заўтра «Полымя свету» ўбачыць Брэст.
Сустрэча агню і старт эстафеты ў Беларусі запланаваны на цырыманіяльнай плошчы Брэсцкай крэпасці ў 18.00. Крыху пазней у гэты ж дзень на плошчы Леніна ў абласным цэнтры адбудзецца ўрачысты канцэрт. Маршрут па тэрыторыі Брэсцкай вобласці праляжа праз найбольш значныя месцы. Па іх з 12 да 13 мая «Полымя свету» пранясуць больш за 60 факеланосцаў, сярод іх Юлія Несцярэнка, Юрый Вашчук (ТЭА), Георгій Калдун, Алена Варабей, Алег Юрэня, Наталля Гелах і іншыя вядомыя ўраджэнцы Брэсцкага рэгіёна.
Нагадаем, эстафета «Полымя свету» стартавала 3 мая ў Рыме і завершыцца 21 чэрвеня ўрачыстым запальваннем чашы алімпійскага агню на цэнтральнай арэне ІІ Еўрапейскіх гульняў — Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама». Усяго агонь гульняў пранясуць праз 55 населеных пунктаў на тэрыторыі 8 краін (Італія, Славакія, Славенія, Венгрыя, Аўстрыя, Чэхія, Польшча і Беларусь), а працягласць шляху складзе 7700 км. У эстафеце прымуць удзел 450 факеланосцаў, 100 валанцёраў і 10 захавальнікаў агню.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019
[5] https://zviazda.by/be/tags/brest