Міністэрства адукацыі пастановай нумар 42 ад 29 красавіка 2019 года зацвердзіла пералік з 13 міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх будуць прымацца ў беларускія ВНУ і ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі без уступных іспытаў у 2019 годзе. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе [1] БЕЛТА.
Паступаць без экзаменаў для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені, сярэдняй спецыяльнай адукацыі змогуць пераможцы (уладальнікі дыпломаў І, ІІ, ІІІ ступені). У пераліку 60-я міжнародная матэматычная алімпіяда, 53-я міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі, 51-я міжнародная хімічная алімпіяда, 50-я міжнародная фізічная алімпіяда, 31-я міжнародная алімпіяда па інфарматыцы, 30-я міжнародная біялагічная алімпіяда, 16-я міжнародная геаграфічная алімпіяда.
У зацверджаным Мінадукацыі спісе таксама 8-я Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат, 13-я міжнародная алімпіяда па навуках аб Зямлі, 15-я міжнародная Жаўтыкаўская алімпіяда па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы, 13-я міжнародная алімпіяда па астраноміі і астрафізіцы, 6-я міжнародная геаграфічная алімпіяда школьнікаў краін Балтыйскага рэгіёна, алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць" 2018 года.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/pobeditelej-13-mezhdunarodnyh-olimpiad-budut-prinimat-v-vuzy-belarusi-bez-ekzamenov-v-2019-godu-346837-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekzameny
[3] https://zviazda.by/be/tags/vnu
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada