Учора ўвечары прайшло кульмінацыйнае мерапрыемства выстаўкі «СМІ ў Беларусі» — былі падведзеныя вынікі XV Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара».
У «Звязды» гэтым разам дзве ўзнагароды найвышэйшай пробы — газета стала пераможцай у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі», а спецыяльны карэспандэнт Дар'я Лабажэвіч [3] — у намінацыі «Найлепшы рэпарцёр рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў». Таксама «Звязда» са сваім пастаянным праектам «Краіна здароўя» стала лаўрэатам у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця».
Віншуем усіх, хто прычыніўся да перамогі, і, канешне, чытачоў «Звязды». Бо ўсё, што мы робім, мы робім для вас і з вашай несумненнай падтрымкай.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] http://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/gazeta-zvyazda
[6] https://zviazda.by/be/tags/zalataya-litara