З 1 мая тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў у бюджэтных і прыраўнаваных да іх арганізацыях павышаецца з Br35,5 да Br36,4.
У Беларусі з 1 мая вырасце бюджэт пражытковага мінімуму. Ён павялічыцца на 7,12 рубля і будзе складаць 224,02 рубля.
Прапарцыйна росту БПМ зменяцца і памеры некаторых дзіцячых дапамог. Так, аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 2240,2 рубля (было 2169 рублёў), а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 3136,28 рубля (было 3036,6 рубля).
З 1 мая падвысяць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, якія прывязаныя да памеру бюджэту пражытачнага мінімуму.
Таксама вырастуць надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты беларусам 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама дапамогі па догляду інваліда I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
З 1 мая памеры працоўных пенсій павялічацца ў сярэднім на 6,3 %. Сярэдні памер працоўных пенсій складзе 411,5 рубля, сярэдні памер пенсіі па ўзросце - 418,4 рубля.
МТС з 1 мая запускае тарыф «Перамога» для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер яны змогуць карыстацца мабільнай сувяззю за 1 рубель у месяц. Запуск прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі.
Тарыф уключае безліміт званкоў унутры сеткі. У пакет таксама ўваходзіць 10 хвілін на міжнародныя выклікі і 100 МБ мабільнага інтэрнэту. Патэлефанаваць у іншыя сеткі Беларусі каштуе 3,43 капейкі за хвіліну, адправіць СMС — 3,39 капейкі, а трафік звыш нормы тарыфікуецца па прынцыпе адкрытага інтэрнэту.
Традыцыйна пенсіянерам дазволяляць карыстацца электравікамі і дызель-цягнікамі з сезоннай зніжкай 50 %. Яна будзе дзейнічаць да 30 верасня.
Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» гатова падвысіць цэны на некаторыя віды цыгарэт. Рост коштаў складзе ў сярэднім 5 капеек.
З цыгарэт «Беларусьгандаль» і «Энерга-ОИЛ» асобныя віды падаражэюць на 5 ці 10 капеек.
Белінвестбанк то ўводзіў [3], то адмяняў [4] ліміты, але спыніўся на наступным варыянце: з 13 мая ўводзяцца месячныя абмежаванні на зняцце наяўных без камісіі ў тэрміналах самаабслугоўвання.
Максімальная сума для зняцця наяўных без камісіі ў банкаматах банка і партнёраў складзе Br5000 у месяц. Калі картка ў доларах, еўра або расійскіх рублях - $2500, €2500 цi ₽150000 па адной картцы.
Пры перавышэнні будуць спаганяць камісію ў 0,5 % ад сумы (у валюце, у якой адкрыты рахунак, але мінімум 2 беларускія рублі, 3 долары ці еўра, 200 расійскіх рублёў).
З 3 мая ў сярэднім на 4 % павышаецца плата за інтэрнэт і пакеты паслуг электрасувязі «Белтэлекама».
Тэлеграфная сувязь, міжнародныя званкі, тэлебачанне, званкі на мабільныя тэлефоны, даведачна-інфармацыйныя і іншыя дадатковыя паслугі даражэюць у сярэднім на 5 %.
З 1 мая Беларуснафта замест прадастаўлення скідак на паліва будзе прадастаўляць скідкі на спадарожныя тавары і паслугі па павялічанай шкале - да 5%.
З пачатку месяца вырасце цана на звадкаваны газ у балонах для насельніцтва. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 18 красавіка № 37.
Цана на звадкаваны газ для запраўкі газавых балонаў аб'ёмам 1 літр (0,4 кг), 5 літраў (2 кг), 12 літраў (5 кг), 27 літраў (11,4 кг), які рэалізуецца насельніцтву, складзе 1,11 рубля за 1 кг (быў 1 рубель за 1 кг).
У новым сезоне лік дазволеных месцаў для купання скароціцца. Як паведамілі спецыялісты Асводу, у мінулым годзе такіх месцаў было 456, цяпер будзе яшчэ менш.
Некаторыя вадаёмы зачыняюцца з-за неадпаведнасці сучасным нормам ці таму, што зарастаюць.
З 1 мая там пачала працаваць сістэма аўтаматычнага вяртання латкоў у пунктах дагляду. Усю ручную паклажу варта змяшчаць у латкі, якія будуць ехаць у інтраскоп. Без латка ручная паклажа нікуды не паедзе.
Таксама нікуды не паедзе яна, калі яе габарыты будуць перавышаць 56 × 45 × 25 см, так як дагляд такой паклажы будзе тэхнічна немагчымы. Пасажыра запросяць на стойку рэгістрацыі для афармлення багажу. Гэтыя габарыты ўстаноўлены Міжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/dzmitryj_suhaniajeu
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://zviazda.by/be/news/20190424/1556122137-belinvestbank-abmyazhouvae-znyacce-nayaunyh-groshay-u-bankamatah
[4] http://zviazda.by/be/news/20190425/1556206297-belinvestbank-peradumau-limity-na-znyacce-nayaunyh-bez-kamisii
[5] https://zviazda.by/be/tags/shto-zmenicca
[6] https://zviazda.by/be/tags/may-0