У Нацыянальным інстытуце адукацыі ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды па вучэбным прадмеце «Астраномія». У ёй прынялі ўдзел больш за 1200 навучэнцаў IX-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, I-II курсаў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Інтэрнэт-алімпіяда праводзілася ў два этапы: дыстанцыйны (завочны) і вочны. Кожны этап уключаў два туры: I і II туры дыстанцыйнага этапа адбыліся 19 і 26 сакавіка 2019 года, а I і II туры вочнага этапу — 26 красавіка 2019 года.
Паводле слоў дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціны Гінчук, інтэрнэт-алімпіяды сёння атрымліваюць усё большую папулярнасць.
У вочным этапе прынялі ўдзел 16 пераможцаў дыстанцыйнага этапа інтэрнэт-алімпіяды — навучэнцы IХ-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з розных рэгіёнаў Беларусі: Віцебска, Жодзіна, Клецка, Лепеля, Мінска, Нясвіжа, Оршы, Полацка, аг. Цiманава і в. Новая Антонаўка Клімавіцкага раёна, в. Альхоўка Астравецкага раёна.
У першым туры вочнага этапу ўдзельнікам трэба было вырашыць пяць астранамічных задач, у другім навучэнцы абаранялі творчыя праекты, якія былі падрыхтаваныя загадзя.
Дыплома I ступені была ўдастоена дзесяцікласніца гімназіi № 35 г. Мінска Арына Новік, другое месца падзялілі навучэнец 9 класа Цiманаўскай сярэдняй школы Клімавіцкага раёна (Магілёўскай вобласцi) Сцяпан Бульбянкоў і Наталля Сухавей, вучаніца 11 класа сярэдняй школы № 1 г. Полацка (Віцебскай вобл. ). Дыпломы III ступені атрымалі: навучэнка 11 класа школы № 5 г. Жодзіна (Мінская вобл.) Надзея Казеева, навучэнка 11 класа школы № 4 г. Нясвіжа (Мінская вобл.) Мамчыц Ксенія і Данііл Стральцоў, навучэнец 11 класа гімназіі г. Клецка ( Мінская вобл.).
Каштоўныя падарункі ўручылі партнёры мерапрыемства: выдавецтва «Аверсэв» і Беларуская асацыяцыя «Конкурс».
Фота Андрэя САЗОНАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/andrey-sazonau
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/internet-alimpiyada
[5] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada
[6] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-instytut-adukacyi