Пажар на Альманскіх балотах Столінскага раёна і ў навакольных лясах працягваецца больш за двое сутак.
— Спачатку на балоцістай мясцовасці загарэлася сухая расліннасць, — расказаў карэспандэнту газеты намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Сяргей СІДАРЭВІЧ. — Агонь з ветрам перакінуўся да нас з Украіны. Там гарыць ужо некалькі дзён. З балотнай сухой расліннасці полымя перайшло на лес. Згарэла 50 гектараў лесу і 150 гектараў сухой травы.
На пасяджэнні раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях усе службы зверылі пазіцыі, было прынята рашэнне аб дадатковым прыцягненні людзей і тэхнікі. У Столінскі раён тэрмінова прыбылі ратавальнікі і супрацоўнікі лясной аховы з Лунінецкага, Ганцавіцкага, Пінскага раёнаў. На месцы працуюць два верталёты Мі-8 МНС, задзейнічаны больш за сто чалавек.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/almanskiya-baloty