Чакаецца, што сёння будзе забаронена наведванне ўгоддзяў практычна ва ўсіх раёнах Гродзенскай, а таксама ў асобных раёнах Мінскай вобласці, паведамілі ў Мінлясгасе.
Што тычыцца астатніх рэгіёнаў, то гэта будзе залежаць ад хуткасці прыняцця рашэнняў мясцовымі райвыканкамамі.
Паколькі ў многіх раёнах Беларусі бушуюць лясныя пажары, Мінлясгас размясціў на сваім сайце Карту забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах краіны. Карта абнаўляецца ў пастаянным рэжыме.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/lyasnyya-pazhary
[2] https://zviazda.by/be/tags/zabarona-na-navedvanne-lyasou