Белінвестбанк мяняе падыходы да тарыфікацыі аперацый зняцця наяўных грашовых сродкаў па банкаўскіх плацежных картках, паведамляе сайт банка.
Змяненні і дапаўненні ўступаюць у сілу 2 мая гэтага года. Так, максімальная сума для зняцця наяўных у банкаматах банка і партнёраў без камісіі будзе складаць 500 рублёў у суткі. Калі картка адкрыта ў доларах, еўра або расійскіх рублях, то гэта 200 долараў, 200 еўра ці 15 тысяч расійскіх рублёў. Усяго ў месяц у рамках бясплатнай сумы можна будзе зняць 1500 рублёў, 600 долараў, 600 еўра, 45 тысяч расійскіх рублёў. У выпадку перавышэння ліміту будзе спісвацца камісія — 0,5 % ад сумы, але мінімум 2 беларускія рублі, або 3 долары, або 3 еўра за кожную аперацыю па выдачы наяўных.
Акрамя таго, трымальнікі картак Белінвестбанка змогуць бясплатна тры разы на працягу месяца праглядаць баланс у прыладах самаабслугоўвання — банкаматах і інфакіёсках любых банкаў. Цяпер аналагічны падыход будзе ўжыты і ў банкаматах Белінвестбанка і банкаў-партнёраў. Тры разы на месяц — бясплатна, а за кожны наступны прагляд балансу будзе спісана 25 капеек. Новыя падыходы да тарыфікацыі аперацый зняцця наяўных па картках зменены ў сувязі з развіццём сістэмы безнаяўных плацяжоў, выкарыстання сучасных плацежных механізмаў.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/bankamat
[4] https://zviazda.by/be/tags/bank
[5] https://zviazda.by/be/tags/bankauskaya-kartka
[6] https://zviazda.by/be/tags/belinvestbank