Прадстаўлена ў музеі Ханчжоў.
Самая старая намаляваная карта свету ў Кітаі была выстаўлена ў Мастацкім музеі Чжэцзян у Ханчжоў. Яна стала самым важным экспанатам штогадовай музейнай выставы, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Карта была намаляваная італьянскім місіянерам Матэа Рычы і афіцыйным прадстаўніком дынастыі Мін Лі Чжыцзаа. За аснову была ўзятая карта заходняга свету таго часу, але цэнтр карты быў зрушаны з Еўропы на ўсходнюю частку Азіі, што стала першым прыкладам малюнка карты свету Кітаем.
Арыгінальная карта была страчана, а самая каштоўная версія з існуючых каляровых малюнкаў пры двары Мін цяпер знаходзіцца ў музеі Нанкіна. Карта мае даўжыню 3,8 метра і шырыню 1,92 метра. Гэта таксама самая ранняя з існуючых у Кітаі трафарэтных версія.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya