Міжнародная адукацыйная акцыя “Татальная дыктоўка” прайшла 13 красавіка па ўсім свеце. Паводле ацэнак арганізатараў, яна сабрала больш за 235 тысяч удзельнікаў з 79 краін. Добраахвотную дыктоўку ў Мінску напісалі 445 чалавек, з іх 104 чалавекі атрымалі "выдатна”. Гэта абсалютны рэкорд за чатырохгадовую гісторыю правядзення дыктоўкі ў беларускай сталіцы.
Мэтай татальнай дыктоўкі з'яўляецца магчымасць праверыць у камфортнай і цікавай форме сваю пісьменнасць і веданне рускай мовы. З кожным годам удзел у праекце становіцца ўсё больш маштабным. Большасць удзельнікаў прыйшлі на акцыю ў гэтым годзе ўпершыню. Татальную дыктоўку ў беларускай сталіцы пісалі на чатырох пляцоўках. Тэксты дыктавалі акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Суцковер, тэлевядучы, акцёр, спявак Георгій Калдун, доктар філалагічных навук, прафесар, выкладчык школы літаратурнага майстэрства “Добры тэкст” Наталля Блішч і вядучая тэлеканала АНТ Анжаліка Пушнова.
Цырымонія ўзнагароджання выдатнікаў пройдзе 25 красавіка ў 15:00 у мультымедыйнай прэс-цэнтры Sputnik Беларусь (вуліца Камуністычная, д. 86)
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/tatalnaya-dyktouka
[2] https://zviazda.by/be/tags/dyktouka