У сталіцы праваахоўнікі затрымалі раней судзімага непрацуючага 27-гадовага мінчаніна, які, маючы вольны доступ да кватэры сястры, здзейсніў крадзеж залатых вырабаў на агульную суму каля 2000 рублёў.
Было ўстаноўлена, што зламыснік перыядычна бываў у жыллі пацярпелай пад маркай нагляду за малалетнім дзіцем. Сястра яму давярала, таму пакідала апошняга брату і сыходзіла па справах. Праз некаторы час дзяўчына пачала заўважаць прапажу залатых вырабаў, таму і звярнулася да праваахоўнікаў, паведамілі ў Маскоўскім РУУС сталіцы.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў гэтыя ўпрыгажэнні былі выяўленыя ў розных ламбардах горада. Адначасова было ўстаноўлена, што залатыя вырабы выкраў і здаў іх туды брат пацярпелай. На атрыманыя грошы ён набываў алкаголь.
Праваахоўнымі органамі праводзіцца далейшая праверка з мэтай выяўлення датычнасці затрыманага да іншых крадзяжам.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/pravaahounyya-organy