Беларус Андрэй Гоманаў уразіў журы брытанскага шоў Britain's Got Talent сваімі навыкамі ў кіданні нажоў, піша [1] БелТА.
Відэа з выступам Андрэя нядаўна з'явілася [2] на YouTube-канале тэлешоў.
Андрэй прафесійна займаецца кіданнем нажоў. На сцэне яму дапамагала яго партнёрка Дар'я. Адзначаецца, што дзяўчына стала жывой мішэнню.
Пасля выступу Андрэй Гоманаў прапанаваў заняць месца яго памочніцы аднаму з членаў журы - Сайману Коўэлу.
Пасля Коуэлл даў інтэрв'ю брытанскаму таблоіду The Sun, у якім распавёў пра тое, што адчуваў, калі ў яго ляцелі вострыя прадметы: "Гэта было самае страшнае, што я калі-небудзь адчуваў. Цяпер разумею, як гэта цяжка".
Пасля выступу ўсе чацвёра чальцоў журы сказалі дуэту з Беларусі "так". А значыць, Андрэй і Дар'я змогуць працягнуць свой удзел у шоў і выступіць у наступным этапе.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/kaleidoscope/view/para-iz-belarusi-pokorila-zhjuri-344978-2019/
[2] https://www.youtube.com/user/BritainsGotTalent09
[3] https://zviazda.by/be/tags/talenty
[4] https://zviazda.by/be/tags/shou
[5] https://zviazda.by/be/tags/britains-got-talent