Дзве горныя гарылы трапілі на сэлфі рэйнджара нацыянальнага парку Вірунга ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, паведамляе [1] BBC. Цікава, што на фатаграфіі гарылы пазіруюць, як людзі, стоячы на дзвюх нагах і гледзячы ў камеру.
Сэлфі з дзвюма гарыламі рэйнджар (англ. - "ляснік") апублікаваў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".
Аўтар здымка - рэйнджар Мацье Шамаву, якога гэтыя жывёлы лічаць сваім бацькам.
Мацье Шамаву ў 2007 годзе выратаваў двух дзіцянятаў гарыл, бацькі якіх былі забітыя браканьерамі. Выратаваных гарыл, якім тады ўсё было па чатыры месяцы, рэйнджары прывезлі ў прытулак для жывёл у нацыянальным парку Вірунга.
Па словах намесніка дырэктара нацыянальнага парку Мнасэнта Мбуранумве, асірацелыя малпы навучыліся пераймаць сваім выхавацелям - рэйнджарам, якія клапаціліся пра іх.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/other-news-48013330
[2] https://zviazda.by/be/tags/garyly
[3] https://zviazda.by/be/tags/selfi
[4] https://zviazda.by/be/tags/demakratychnaya-respublika-konga