Французскі сейсмометр ўпершыню ў гісторыі зафіксаваў землятрус на Марсе, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Reuters. [2]
Сейсмометр, дастаўлены касмічным апаратам InSight, знаходзіцца на паверхні Марса ўжо пяць месяцаў, аднак да гэтага яму не ўдавалася выявіць землятрусаў на планеце. Толькі 6 красавіка апарат зафіксаваў падземныя штуршкі магнітудай 2,5.
"Гэта падзея афіцыйна адкрывае новую вобласць - сейсмалогію Марса", - заявіў галоўны даследчык праекта InSight Брус Банерт. Па словах навукоўцаў, у сакавіку і красавіку InSight змог улавіць яшчэ тры сігналы сейсмічнай актыўнасці. Аднак іх магнітуда была настолькі нізкая, што поўнай упэўненасці ў тым, ці з'яўляюцца яны землятрусамі, пакуль няма.
У сейсмічным плане Марс надзвычай спакойны у параўнанні з Зямлёй. У адрозненне ад нашай планеты у Марса няма тэктанічных пліт. Землятрусы на чырвонай планеце могуць быць выкліканыя працэсам астуджэння і сціску, які можа станавіцца досыць моцным, каб разбурыць марсіянскую кару.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/kaleidoscope/view/zemletrjasenie-proizoshlo-na-marse-345226-2019/
[2] https://www.reuters.com/
[3] https://zviazda.by/be/tags/zemlyatrus
[4] https://zviazda.by/be/tags/mars
[5] https://zviazda.by/be/tags/seysmalogiya