Трэці год запар, пачынаючы з 2017 года, нашу краіну наведваюць кітайскія журналісты ў рамках прэс-тура, які арганізоўвае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
Вось і на гэтым тыдні ў нашай краіне гасцююць працаўнікі масмедыя з Паднябеснай. У рамках прэс-тура журналісты наведалі Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі Камень», навукова-тэхналагічны парк БНТУ, ЭкаТэхнаПарк Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, пабывалі ў Гродзенскай вобласці.
Сёння для гасцей з КНР у мінскай кнігарні «Дружба» адбудзецца прэзентацыя серыі кніг Выдавецкага Дома «Звязда» і выдавецтва «Мастацкая літаратура» — «Светлыя знакі: Паэты Кітая», у якой ужо выйшла больш як дзесяць кніг паэтаў Кітая розных эпох: як класікаў, так і нашых сучаснікаў. Вершы па-беларуску і пакітайску прачытаюць на гэтай сустрэчы беларускія перакладчыкі, студэнты розных ВНУ, якія вывучаюць кітайскую мову, маюць досвед у веданні кітайскай паэзіі.
Мікола БЕРЛЕЖ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/mikola-berlezh
[2] https://zviazda.by/be/tags/naviny