Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім бачыць у развіцці беларуска-ўкраінскіх адносін толькі пазітыў. Пра гэта ён заявіў [1] пасля сустрэчы з кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама.
Па словах дыпламата, ва Украіне ў апошнія гады пабудаваная дакладная стратэгія па развіцці адносін з многімі краінамі, у тым ліку з Беларуссю, і ён не бачыць прычын для яе змены пасля абрання [2] новага прэзідэнта. "Як пасол я прааналізаваў усе магчымыя варыянты развіцця ўкраінска-беларускіх адносін і бачу ў іх толькі пазітыў, - сказаў Ігар Кізім. - Больш за тое, я ганаруся, што ў нашым супрацоўніцтве пакуль усё складваецца ў адзін пазл пасля пэўнага падзення ў свой час эканамічнага развіцця . За 2018 год мы дасягнулі тавараабароту паміж краінамі каля $5,5 млрд. Спадзяемся, што яго рост будзе працягнуты".
Журналісты пацікавіліся ў пасла, ці магчымы візіт новага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на "Славянскі базар" у Віцебск у гэтым годзе. У свой час на фестываль прыязджаў Леанід Кучма. Дыпламат падкрэсліў, што як пасол ён зацікаўлены ў кантактах дзвюх краін на найвышэйшым узроўні, гэта мабілізуе рэсурсы і сілы ўладаў на месцах і, як правіла, мае пазітыўны эфект. "Наш бок не супраць. Калі будзе запрашэнне, то разгледзім яго", - сказаў пасол.
Сёння ў Віцебску прайшла сустрэча намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Пеніна з паслом Украіны ў Беларусі. Бакі абмеркавалі перспектывы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/politics/view/posol-v-razvitii-belorussko-ukrainskih-otnoshenij-vizhu-tolko-pozitiv-345149-2019/
[2] http://zviazda.by/be/news/20190421/1555867876-parashenka-pavinshavau-zyalenskaga-z-peramogay-na-vybarah-prezidenta
[3] https://zviazda.by/be/tags/slavyanski-bazar-u-vicebsku
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-zyalenski