Міністэрства абароны выказвае спачуванне родным і блізкім радавога Калачынска Віктара Андрэевіча, які памёр 23 красавіка 2019 года ў Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі ў выніку цяжкіх траўмаў, атрыманых напярэдадні, гаворыцца [1] на сайце Міністэрства абароны Беларусі.
Камісія Міністэрства абароны працягвае праверку па факце грубага парушэння правілаў эксплуатацыі аўтамабільнай тэхнікі ў 103 асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе, у выніку якога адбыўся наезд аўтамабіля на вайскоўца.
Ваенным ведамствам будзе аказана ўся неабходная дапамога яго родным і блізкім.
Інцыдэнт у вайсковай частцы адбыўся 22 красавіка.
Спасылкі
[1] https://www.mil.by/ru/news/86266/
[2] https://zviazda.by/be/tags/armiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/vayskovec
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony