Краіны СНД зацікаўлены, каб Украіна паўнацэнна ўдзельнічала ў Садружнасці, заявіў журналістам пастаянны прадстаўнік Расіі пры статутных і іншых органах Садружнасці Андрэй Грозаў перад пасяджэннем экспертнай групы па актуалізацыі палажэнняў Канцэпцыі далейшага развіцця Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Выканаўчым камітэце СНД у Мінску, перадае [1] БЕЛТА.
"Дзяржавы СНД, і гэта неаднаразова пацвярджалася ў тым ліку на вышэйшым узроўні, зацікаўлены ў тым, каб Украіна паўнацэнна ўдзельнічала ў шматбаковым супрацоўніцтве ў рамках Садружнасці", - сказаў Андрэй Грозаў.
Паводле яго слоў, пазіцыя ўкраінскага боку адносна далейшага ўдзелу ў Садружнасці пакуль не вядома. "Гэтыя пытанні лепш адрасаваць нашым украінскім партнёрам - ці гатовы ўкраінскі бок вярнуцца да ўзаемадзеяння ў рамках СНД. Пакуль мы чуем толькі адны заявы. Паглядзім, як будзе дзейнічаць новая адміністрацыя ўкраінскага прэзідэнта і новага ўрада", - адзначыў пастаянны прадстаўнік Расіі.
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне прайшоў 21 красавіка. Перамогу атрымаў [2] Уладзімір Зяленскі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/grozov-strany-sng-zainteresovany-chtoby-ukraina-polnotsenno-uchastvovala-v-sodruzhestve-345091-2019/
[2] http://zviazda.by/be/news/20190421/1555867876-parashenka-pavinshavau-zyalenskaga-z-peramogay-na-vybarah-prezidenta
[3] https://zviazda.by/be/tags/snd
[4] https://zviazda.by/be/tags/sadruzhnasc-nezalezhnyh-dzyarzhau
[5] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[6] https://zviazda.by/be/tags/minsk