Прадстаўнік Пармскіх Бурбонаў, вялікі герцаг Люксембурга Жан памёр ва ўзросце 98 гадоў, паведамляе gazeta.ru [1] са спасылкай на Reuters.
У агенцтве адзначылі, што Жан убачыў, як Люксембург з Вялікага княства ператварыўся ў міжнародны фінансавы цэнтр.
Ён быў вялікім герцагам Люксембурга з 12 лістапада 1964 года па 7 кастрычніка 2000 года.
Прычына смерці Жана не называецца.
Спасылкі
[1] https://www.gazeta.ru/social/news/2019/04/23/n_12896875.shtml
[2] https://zviazda.by/be/tags/lyuksemburg
[3] https://zviazda.by/be/tags/gercag