У швачак клецкага прадпрыемства «Фірма Мальвіна» цяпер надзвычай цікавая праца: яны вырабляюць тысячы выяў лісяняці Лесіка — сімвала маючых адбыцца ІІ Еўрапейскіх гульняў. З-пад умелых рук майстрых (адна з іх — швачка Юлія КАРОЛЬ, на здымку) гарэзлівае лісяня паўстае ў выглядзе мяккіх цацак, заплечнікаў, бірулек, каб раз'ехацца пасля разам з гасцямі Гульняў без перабольшання па ўсім свеце.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya