У фонды Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры з Польшчы перададзены партытуры твораў кампазітара ХІХ ст. Гедыміна Радкевіча, які паходзіў з арыстакратаў Вялікага Княства Літоўскага ды лічыў сябе літвінам
Раней, за савецкім часам так было: як багаты — то й не наш… І перакрываліся тым шляхі на ўяўны, але моцны, велізарны Беларусі Мацярык для таленавітых, але багатых людзей. То пра Гедыміна Радкевіча (1834–1891) на Беларусі й не ўзгадвалі, бо ён быў са старажытнага роду (герб “Pobog”), з арыстакратаў ВКЛ і найбуйнейшым землеўладальнікам на Віленшчыне. А ідэнтыфікаваў сябе — літвінам, шануючы свае карані. Атрымаў акадэмічную музычную адукацыю ў Еўропе, стаў вядомым у сваім часе кампазітарам: пісаў пераважна вальсы, галопы, мазуркі, полькі.
3 красавіка Музею літаратуры перададзены ў дар унікальныя партытуры з Польшчы, у музеі прайшоў фартэпіянны міні-канцэрт “Вяртаем забытыя імёны”, прысвечаны творчасці Гедыміна Радкевіча.
Падрабязна пра тое — у бліжэйшых нумарах “ГР”.
Іван Іванаў
Фота аўтара
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/sites/default/files/gr-07-2019-small_compressed.pdf
[2] https://zviazda.by/be/tags/spadchyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/gazeta-golas-radzimy