На першае месца выходзіць ўнутраны рынак, пра гэта паведаміў [1] намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка карэспандэнту АНТ падчас аператыўнага штаба ў ААТ "Нафтан".
Намеснік Прэм'ер-міністра адзначыў, што на час правядзення пасяўной кампаніі Беларусь уводзіць абмежаванне на пастаўку светлых нафтапрадуктаў па ўсіх экспартных напрамках.
Акрамя гэтага, на наступным тыдні каманда "Белнафтахіма" правядзе перамовы [2] з "Транснафтай". У межах сустрэчы абмяркуюць сітуацыю, якая склалася, а таксама прасочаць за выкананнем дамоўленасцяў. У прыватнасці, расійская кампанія павінна будзе адпампаваць нафту з павышаным утрыманнем хларыду і падмяшаць больш якасныя вуглевадароды.
На працягу апошніх дзён адбылося рэзкае пагаршэнне якасці расійскай экспартнай сумесі Urals, якая паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Як адзначаюць у канцэрне, такіх прэцэдэнтаў раней не было. Сістэма магістральных нафтаправодаў "Дружба" забяспечвае пастаўкі нафты не толькі на абодва беларускіх НПЗ, але і транзіт нафты ў Еўропу праз Беларусь па двух напрамках - праз Польшчу і Украіну.
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/belarus-priostanavlivaet-eksport-nefteproduktov
[2] http://zviazda.by/be/news/20190421/1555819654-belarus-abmyarkue-z-transnaftay-kampensacyyu-z-za-nyayakasnay-nafty
[3] https://zviazda.by/be/tags/transnafta
[4] https://zviazda.by/be/tags/belnaftahim-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/nafta