На Шры-Ланцы адбыўся восьмы па ліку выбух, перадае ВВС [1] са спасылкай на Франс-прэс. Аб пацярпелых у апошнім інцыдэнце пакуль невядома.
Урад краіны абвясціў аб неадкладным увядзенні каменданцкай гадзіны з 18.00 да 6:00 раніцы. Таксама прынята рашэнне закрыць доступ да ўсіх буйных сацсетак і інтэрнэт-мэсэнджараў.
"Урад вырашыў заблакаваць усе платформы сацсетак, каб не дапусціць распаўсюджвання няслушнай і няправільнай інфармацыі. Гэта толькі часовая мера", - заявіў прэс-сакратар прэзідэнта краіны Удая Сеневіратне.
Да гэтага больш за 160 чалавек загінулі і сотні атрымалі раненні ў выніку серыі выбухаў у цэрквах і гасцініцах Шры-Ланкі - у дзень, калі многія хрысціянскія канфесіі адзначаюць свята Вялікадня.
Сярод загінулых - па меншай меры дзевяць замежнікаў.
Першапачаткова паведамлялася [2] па меншай меры аб шасці выбухах
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-48001996
[2] http://zviazda.by/be/news/20190421/1555829682-vybuhi-na-shry-lancy-ne-mensh-za-50-chalavek-zaginuli
[3] https://zviazda.by/be/tags/shry-lanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybuh