Не менш за 50 чалавек загінулі і больш за 200 чалавек атрымалі раненні з-за выбухаў у цэрквах і гасцініцах Шры-Ланкі ў дзень, калі каталікі па ўсім свеце адзначаюць свята Вялікадня, паведамляе [1] ВВС.
Паведамляецца сама меней пра шэсць выбухаў у цэрквах у Кохчайкадэ, Батыкалоа і Негомба падчас велікодных службаў, а таксама ў гасцініцах "Шангры-Ла", "Сінамом Гранд" і "Кінгсберы" (усе тры гатэлі знаходзіцца ў цэнтры горада Каломба).
Крыніца ў бальніцы Батыкалоа паведаміла, што толькі там колькасць загінулых можа дасягнуць 27 чалавек.
Агенцтву Рэйтэр крыніца ў паліцыі паведаміла пра больш чым 50 загінулых у Негомба.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-48001996
[2] https://zviazda.by/be/tags/shry-lanka