Міністэрства фінансаў устанавіла парадак пералічэння грашовых сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку [2], які пройдзе сёння, паведамляе БелТА.
Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама іншыя арганізацыі пералічваюць грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у аб'ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, на асобныя банкаўскія рахункі рай- і гарвыканкамаў.
Калі ў рэспубліканскім суботніку ўдзельнічаюць некамерцыйныя арганізацыі, то па рашэнні іх калектываў грошы ўносяцца наяўнымі на асобныя рахункі рай- і гарвыканкамаў або пералічваюцца на бягучы (разліковы) рахунак арганізацыі з наступным пералікам іх на такія рахункі.
Раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты штодня пералічваюць грашовыя сродкі, атрыманыя ад правядзення рэспубліканскага суботніка, на асобныя рахункі абласных выканаўчых камітэтаў. Аблвыканкамы і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт кожны дзень пералічваюць 50% грашовых сродкаў на асобны банкаўскі рахунак Міністэрства фінансаў па ўліку сродкаў рэспубліканскага суботніка ў Нацыянальным банку.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20190411/1554974172-respublikanski-subotnik-proydze-u-belarusi-20-krasavika
[3] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-subotnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/subotnik