Свой, адметны чытач у газеты «Звязда». Ён жа, хочацца верыць, глядач тэлеканала «Беларусь 3» і ў прыватнасці праграмы «Размаўляем па-беларуску». Гэтая тэлевіктарына ўжо каторы год у эфіры і магла б выходзіць далей — у звычным фармаце. Аднак стваральнікі вырашылі ўдасканаліць яго (над чым і працуюць)...
А пакуль усе, хто цікавіцца мовай, шануюць яе і, магчыма, плануюць удзел у віктарыне, могуць праверыць сваё веданне з дапамогай «Звязды». Такім чынам,
ці ведалі вы, што:
- адзюльтэр — нявернасць мужа, жонкі;
- бурмістр — кіраўнік памешчыцкага маёнтка або стараста, прызначаны памешчыкам з сялян;
- візітацыя — праверка ваенным суднам дакументаў і грузу на сустрэтым у адкрытым моры судне, якое выклікае падазрэнне;
- марганатычны шлюб — шлюб паміж членам манархічнага дому і жанчынай не манархічнага роду, які не дае права наследаваць прастол;
- праменад — 1) прагулка; 2) месца для гуляння;
- рыгарызм — суровае, дробязнае прытрымліванне якіх-небудзь прынцыпаў, правіл, пераважна ў пытаннях маралі;
- цвінтар — 1) царкоўны двор ці агароджанае месца пры царкве; 2) могілкі пры царкве;
- цугцванг — у шахматнай гульні — вымушаны, нявыгадны ход;
- штрыфель — адварот на грудной частцы верхняга адзення;
- ядваб — шоўк.