Фёдар КАРАЛЕВІЧ — прараб Мінскага будаўнічага ўпраўлення №128, якое спецыялізуецца на пракладцы цепламагістраляў. Дзесяць гадоў таму ён скончыў БНТУ і ад таго часу працуе ў зладжанай камандзе рабочых і інжынерна-тэхнічных упраўленцаў — пракладвае сучасныя цепламагістралі ў новых, яшчэ не абжытых, мікрараёнах, будуе інжынерныя сеткі ў шматфункцыянальных комплексах, робіць кантроль і замену старых цеплатрас. Гэтымі днямі малады прараб заняты на пракладцы магістральных сетак для шматпавярховікаў, якія ўзводзяцца ўздоўж сталічнай вуліцы Аэрадромная.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya