Ад «Звязды»... Гаспадарам...
Тупее слых,
Слабее зрок,
І галава ўжо не тая...
Але ж выпісваю «Звязду»!
Чытаю...
Прыкладна так пісаў пра сябе адзін з адданых сяброў газеты ў свае амаль 90!
Не ў памяці ўжо, ці дасылаў ён карткі на розыгрыш прызоў? Магчыма, і не. Але ж хто-ніхто па-ранейшаму, з квартала ў квартал, робіць гэта, каб потым было на што паспадзявацца, пачакаць, што пакажа розыгрыш, каб пасля яго цяжка ўздыхнуць (маўляў, зноўку міма!) альбо...
Гэта ўжо традыцыя: лёс звяздоўскіх прызоў вырашаюць зусім не звяздоўцы, — дзелавыя партнёры газеты, яе чытачы, то-бок госці. На гэты раз у канферэнц-зале газеты мелі шчасце прымаць арганізатара продажаў «Белсаюздрука» Наталлю Віктараўну Таўстыку і адданых падпісчыкаў «Звязды» мінчан Таццяну Віктараўну Камчыц і Міхаіла Барысавіча Шляхціна (на здымку). Менавіта яны (і, дарэчы, вельмі прыгожыя людзі!) з нашага чароўнага капелюша выцягвалі карткі шчасліўчыкаў. Такім чынам,
дрыль Bоsсh Еаsуlmрасt 500 выйгралі:
Суперпрыз — універсальны набор інструментаў Yаtо — выйграла Аксана Уладзіміраўна Белікава, г. Мінск.
Віншуем шчасліўчыкаў!
Тым жа, каго ўдача (і, магчыма, зноў) абмінула, яшчэ раз скажам: не засмучайцеся. Выпісвайце «Звязду», прысылайце карткі на розыгрыш... Вам таксама пашанцуе!
Афіцыйна
Арганізатарам рэкламнай гульні «Звязда» — руплівым гаспадарам!» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а.
Рэкламная гульня «Звязда» — руплівым гаспадарам!» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 27.02.2019 г. (пасведчанне № 3495) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 7 сакавіка да 30 чэрвеня 2019 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» на другі квартал або першае паўгоддзе 2019 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 158 падпісчыкаў. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.
Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 263 66 73.
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/reklamnaya-gulnya
[4] https://zviazda.by/be/tags/gazeta
[5] https://zviazda.by/be/tags/padpischyki