У мэтах задавальнення попыту з боку ўладальнікаў электрамабіляў у буйных кітайскіх гарадах у гэтым годзе будуць устаноўлены новыя зарадныя калонкі памерам ліста фармату А4, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Новая інтэлектуальная зарадная калонка пад назвай «E-elf» была запушчана кампаніяй па абслугоўванні электрамабіляў «State Grid Electric Vehicle Service» — даччынай кампаніяй Кітайскай нацыянальнай карпарацыі электрасеткі «State Grid». Яна нашмат менш традыцыйнай калонкі для зарадкі электрамабіляў і можа быць размешчана на сцяне ці ўстаўлена ў яе.
Па паведамленні генеральнага дырэктара кампаніі Шэнь Цзяньсіня, да 2020 года ў буйных гарадах краіны будуць усталяваныя каля 200 тысяч такіх новых зарадных калонак, каб задаволіць патрэбу ў зарадцы электрамабіляў у жылых кварталах.
Кітай імкнецца да паляпшэння інфраструктуры для развіцця электрамабіляў. Паводле дадзеных Міністэрства грамадскай бяспекі КНР, па выніках 2018 гадоў ў краіне налічваліся 2,6 млн электрамабіляў, што на 70 працэнтаў больш супраць паказчыкаў папярэдняга года.
На канец 2018-га ў кітайскіх гарадах было запушчана больш за 600 тысяч традыцыйных зарадных калонак, аднак іх па-ранейшаму не хапае для задавальнення попыту.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya