Прыгожыя фота, зробленыя падчас святкавання мінскімі каталікамі памяці Уваходжання Ісуса Хрыста ў Іерусалім. Святочная імша адбылася ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы. Праводзіў набажэнства пробашч ксёндз-канонік Юрый Санько.
Даведама, касцёл на Залатой Горцы ў Мінску пабудаваны ў 1864 годзе, быў асвечаны пад трыма тытуламі: Найсвяцейшай Тройцы, Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Роха. У савецкія часы тут размяшчалася кнігасховішча, а пасля праведзенай у 1986 годзе рэстаўрацыі — арганная зала філармоніі. З 1991 года ў будынку праходзяць набажэнствы залатагорскай парафіі, але толькі ў 2006 годзе святыню цалкам вярнулі вернікам.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/religiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kascyol
[5] https://zviazda.by/be/tags/imsha