Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Нацыянальныя культуры ў міжкультурнай камунікацыі” пройдзе 11-12 красавіка ў БДУ.
З дакладамі на канферэнцыі выступяць больш за 90 навукоўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Грузіі, Азербайджана, Казахстана і Швецыі. Сярод іх прадстаўнікі БДУ, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Маскоўскага мастацка-прамысловага інстытута, Екацярынбургскай акадэміі сучаснага мастацтва, Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта тэатра, кіно і тэлебачання, Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана, Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта, Тбіліскага дзяржаўнага універсітэта і іншых.
У праграме канферэнцыі запланавана работа сямі секцый: “Нацыянальныя культуры і міжкультурныя адрозненні”, “Нацыянальная культурная спадчына ў сучаснай цывілізацыі”, “Культурныя індустрыі і мэнэджмент культуры”, “Лінгвістычныя і педагагічныя аспекты міжкультурнай камунікацыі”, “Мастацтва і дызайн у міжкультурнай камунікацыі” , “Нацыянальныя формы літаратуры ў міжкультурным узаемадзеянні”, “Узаемадзеянне культур ва ўмовах глабалізацыі і сацыякультурнай дыферэнцыяцыі”.
Удзельнікі абмяркуюць стан сучаснай культуры, праблемы ўзаемадзеяння культур, ідэі талерантнасці ў кантэксце міжкультурных адносін, ролю нацыянальных культурных каштоўнасцяў у выхаванні здаровага пакалення ва ўмовах глабалізацыі і іншыя пытанні.
Рабочымі мовамі канферэнцыі з'яўляюцца беларуская, руская і англійская.
Па выніках форуму будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў удзельнікаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[2] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya