Ізраільскі брамнік Ісак Хаік з клуба ніжэйшай лігі "Іроні Ор-Іягуда" унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як найстарэйшы футбаліст, які згуляў у афіцыйным матчы прафесійных клубаў. Яму 73 гады, паведамляе [1] BBC.
5 красавіка, увечары, Ісак Хаік правёў усе 90 хвілін матчу на полі. Цырымонія ўручэння футбалісту сертыфіката Кнігі рэкордаў Гінеса адбылася на стадыёне адразу пасля заканчэння матчу.
Нягледзячы на ўзрост, галкіпер адзначыў, што гатовы і далей гуляць за сваю каманду. На наступным тыдні ён будзе святкаваць свой 74-ы дзень нараджэння.
Гэты тытул Хаік пераняў у футбаліста з Уругвая Роберта Кармона, які ў 2015 годзе выйшаў на поле ва ўзросце 53 гадоў.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/other-news-47837082
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/kniga-rekordau-ginesa