Для ўсіх аматараў шакаладу ў Францыі з'явілася дзіўная прапанова — шакаладны дом, які ўбачыў свет дзякуючы намаганням скульптара Жана Люка-Дэклузо.
Для стварэння гэтага кандытарскага шэдэўра выкарысталі велізарную колькасць шакаладу. Усе госці і жыхары Францыі могуць не толькі паглядзець на гэты дом, але і правесці ў ім цэлую ноч. Тут можна як адпачыць у адзіноце, так і прыхапіць з сабой сяброў. Шакаладны дом не толькі выдатна выглядае, але і пахне ўзрушальна. Можна толькі прыкладна ўявіць, які водар какавы лунае ўнутры кожнага пакоя гэтай хаткі. Напрыклад, тумбачка з ракавінай выраблена з некалькіх відаў шакаладу.
Унутры дома ёсць усё неабходнае, каб правесці сяброўскі вечар у прыемнай кампаніі. Калі начлег у шакаладным доме не ўваходзіць у вашы планы, вы можаце проста прагуляцца па тэрыторыі вакол яго. Побач з домам знаходзіцца невялікая сажалка, у якой плаваюць шакаладныя качкі. Не ўяўляем сабе, як аматары шакаладу змогуць утрымацца, каб не адкусіць кавалачак ад гэтага цуда-доміка. Таксама цікава, як уся пабудова не растае ад цяпла.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/francyya