Падрыхтоўка да святочнага балю вялася на працягу двух месяцаў. Сваё танцавальнае майстэрства прадэманструюць 49 пар — прадстаўнікі ўсіх факультэтаў БДУ з ліку студэнтаў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучобе і грамадскім жыцці ўніверсітэта.
Тэмай мерапрыемства стане “Падарожжа”. Яна адаб'ецца ў дызайнерскім афармленні залы, фотазон, фудкорта і іншых пляцовак.
Традыцыйна баль пройдзе з захаваннем дрэс-кода. Юнакі ў класічных касцюмах ці смокінгах і дзяўчаты ў вячэрніх сукенках закружаць пад рытмы вальса і аргентынскага танга. Для гледачоў удзельнікі балю таксама падрыхтавалі танцавальны сюрпрыз. У перапынках паміж нумарамі з вакальнымі кампазіцыямі выступяць Ліса, LinRay, Рэвека Аxраменка і іншыя.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю і Студэнцкі саюз БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[2] https://zviazda.by/be/tags/bal
[3] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya