Канец сакавіка і пачатак красавіка выдаліся ў Беларусі без істотных дажджоў. Цёплае веснавое сонца высушвае глебу дзень за днём. Пажаранебяспечная абстаноўка істотна ўскладняецца з-за веснавых палаў травы. Каб паздбавіцца ад сухастою, многія людзі проста кідаюць запалку, не разумеючы, да якіх наступстваў гэта прывядзе.
– Па нашым рэгіёне толькі за апошнія суткі адбылося 36 пажараў у экасістэмах, – паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч. – У тым ліку – 1 лясны пажар у Любанскім раёне. На нязначных плошчах зарэгістраваны 4 узгаранні тарфянікаў. Агулам жа толькі па Мінскай вобласці з пачатку пацяплення ратаўнікі выязджалі тушыць траву больш за 260 разоў.
Ратаўнікі заклікаюць выбраць для пазбаўлення ад сухой расліннасці больш цывілізаваны спосаб. Выпальванне сухой травы на корані – гэта не толькі рызыка пажару, але і гібель усіх жывёл і насякомых, якія жывуць на паверхні зямлі.
Наш фотакарэспандэнт Анатоль Кляшчук зняў у Чашніцкім раёне наступствы аднаго такога выпальвання.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhary
[5] https://zviazda.by/be/tags/mns
[6] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc
[7] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-voblasc