Пастановай Міністэрства адукацыі вызначаны тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай адукацыі.
Прыёмныя камісіі будуць прымаць дакументы з 12 па 17 ліпеня. У гэтыя тэрміны вызначыцца з выбарам спецыяльнасці павінны ўсе абітурыенты, якія прэтэндуюць на бюджэтныя месцы, а таксама абітурыенты, якія паступаюць на платную форму навучання на спецыяльнасці, дзе прадугледжаны ўступныя іспыты.
Ад абітурыентаў, якія паступаюць на платнай аснове, але не здаюць уступныя экзамены ў ВНУ, дакументы будуць прымацца:
Тэрміны падачы дакументаў для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці пасля праходжання сумоўя, — з 12 па 14 ліпеня (як для асоб, якія паступаюць на «бюджэт», так і на платнай аснове).
А з 18 ліпеня распачынаюцца ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі. Маюцца на ўвазе экзамены па творчасці, фізічнай культуры, а таксама экзамены для абітурыентаў, якія паступаюць на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі на скарочаныя тэрміны навучання. Уступныя іспыты арганізаваны толькі ў адну сесію: як для асоб, што паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, так і на платнай аснове.
Уступныя выпрабаванні пройдуць у наступныя тэрміны:
Тэрміны залічэння на «бюджэт» наступныя: па 24 ліпеня — у ВНУ сілавых ведамстваў, па 28 ліпеня — у творчых, сельскагаспадарчых і іншых ВНУ.
Прыём дакументаў на вакантныя бюджэтныя месцы ў рамках дадатковага набору будзе весціся ў ВНУ сілавых ведамстваў з 26 па 28 ліпеня (залічэнне па 30 ліпеня), у творчых ВНУ — з 30 па 31 ліпеня (залічэнне па 1 жніўня) і ў іншых ВНУ — з 30 ліпеня па 1 жніўня (залічэнне па 3 жніўня).
Тэрміны залічэння на платную форму навучання ў ВНУ сілавых ведамстваў — па 2 жніўня, у творчых ВНУ — па 3 жніўня, у іншых ВНУ (акрамя завочнай формы навучання ў сельскагаспадарчых ВНУ) — па 6 жніўня.
Нагадаем, што выпускныя вечары адшумяць [4] у школах 8 і 9 чэрвеня, а цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе [5] сёлета 11 чэрвеня.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] http://zviazda.by/be/news/20190315/1552659361-vypusknyya-vechary-proyduc-8-i-9-chervenya
[5] http://zviazda.by/be/news/20190318/1552905115-centralizavanae-tesciravanne-startue-11-chervenya
[6] https://zviazda.by/be/tags/ustupnaya-kampaniya
[7] https://zviazda.by/be/tags/pryyom-dakumentau
[8] https://zviazda.by/be/tags/vnu
[9] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi
[10] https://zviazda.by/be/tags/abituryenty