У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў ад 17 сакавіка 2016 года № 207 Міністэрства эканомікі аб'яўляе пра старт з 1 красавіка 2019 года Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года», паведамляе [3] сайт эканамічнага ведамства.
Паводле вынікаў конкурсу ў кожнай вобласці і ў Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты (журы), у склад якіх уваходзяць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць найлепшых бізнесменаў у намінацыях:
Прадпрымальнікі, якія жадаюць узяць удзел у конкурсе, накіроўваюць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) - у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў Мінска.
Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2019 года. Удзел у конкурсе бясплатны. Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс знаходзіцца на сайце [4] Міністэрства эканомікі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/pryvatny-biznes
[3] http://economy.gov.by/ru/news-ru/view/nachalsja-priem-zajavok-na-uchastie-v-natsionalnom-konkurse-predprinimatel-goda-44754-2019/
[4] http://www.economy.gov.by/ru/nac-konkurs-ru/
[5] https://zviazda.by/be/tags/pradprymalnik-goda-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/pradprymalnik-goda
[7] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[8] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ekanomiki