Гарманісты Фёдар Бялко і Фёдар Васілец утварылі дуэт "Гарэзлівы гармонік", удзельнічаюць у рэгіянальных конкурсах гарманістаў, акампаніруюць народным калектывам і самадзейным артыстам. Іх заліхвацкую ігру ведаюць у розных куточках Гомельшчыны.
Нягледзячы на ўзроставую розніцу (Фёдар Бялко на дванаццаць гадоў старэйшы за Васільца), яны вельмі падобныя ў сваей любові да музыкі. Так, старэйшы Фёдар у дзяцінстве набываў свой музычны досвед ад сваіх братоў-гарманістаў, а ў Фёдара-малодшага настаўнікам па гармоніку быў бацька — лепшы вясковы музыка. Пасля заканчэння сярэдняй школы хлопцы паступілі ў музыкальныя ўстановы і сталі баяністамі. Фёдар Бялко, карані якога паходзяць з Тураўшчыны, пераехаў у горад над Дняпром — на радзіму малодшага Фёдара. І вось ужо не адзін дзясятак гадоў цёзкі працуюць у сферы вясковай культуры — Фёдар Васілец загадвае Домам народнай творчасці ў вёсцы Заспа, а Фёдар Бялко аканпаніруе Азёршчынаўскаму хору.
Запіс дуэта рэчыцкіх Фёдараў папоўніў музычную скарбонку сайта "Звязды". У выкананні "Гарэзлівага гармоніка" можна пачуць мясцовую польку, а таксама паслухаць спеўны дуэт Фёдара Васільца і яго жонкі Наталлі.
Анатоль КЛЯШЧУК, відэа аўтара
Запісана ў вёсцы Заспа Рэчыцкага раёна
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/garmonik
[5] https://zviazda.by/be/tags/rechycki-rayon
[6] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-muzyki