У сталіцы камунальнікі пры афарбоўцы слупа ўлічылі ўсе магчымыя наступствы і клапатліва прыкрылі цэлафанам прыпаркаваны побач аўтамабіль, паведамляюць [1] карыстальнікі Facebook.
Дарэчы, пад плёнкай апынуўся вельмі рэдкі для нашай краіны аўтамабіль - Toyota MR2 3-га пакалення. У гэтага родстэра рухавік размешчаны за сядзеннямі. Прывад - на заднія колы. Аўтамабіль аснашчаецца 1,8-літровым рухавіком магутнасцю 140 к.с. За ўвесь час было прададзена менш за 30 000 такіх машын.
Спасылкі
[1] https://www.facebook.com/fedotovavera
[2] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[3] https://zviazda.by/be/tags/tayota