Мае бабуля і дзядуля, Браніслава і Баніфацый Пярхальскія, жылі ў вёсачцы Багатырова, што за 48 вёрстаў ад Глыбокага. А таму, 30 гадоў адпрацаваўшы на далёкай поўначы, я 30 гадоў жыву тут. І ўвесь гэты час са мною газета «Звязда».
Менавіта яе пастаянна чыталі бацькі, а потым стаў выпісваць сам, бо ведаў, што на яе старонках адлюстроўваецца жыццё Беларусі, што там многа павучальных артыкулаў і цікавых парад. Мае любімыя рубрыкі: «Даты, падзеі, людзі», «Што ў свеце робіцца», «Што людзі пішуць», «Ігуменскі тракт»... Люблю чытаць матэрыялы Валянціны Доўнар [3], Святланы Яскевіч [4], Алены Ляўковіч [5], гісторыка Вітаўта Чаропкі [6]. Заўсёды цікаўлюся рубрыкай «Шашкі», якую сёння вядзе Віталь Варушыла. А галоўнае, што газета падштурхнула мяне да вывучэння свайго радаводу...
Мая жонка Аліна Пятроўна чытае ў «Звяздзе» «Сямейную газету» [7], старонкі «Краіна здароўя» [8], «Крынічка»...
Што казаць, жыццё ў многім змянілася, мы жывём цяпер у век інтэрнэту, размаўляем па «Скайпе», перапісваемся «УКантакце». Але я думаю, што папяровая газета ўсё роўна не знікне — яе будуць чакаць і чытаць, бо жыць з ёй куды цікавей!
Анатоль Пярхальскі,
г. Глыбокае
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] http://zviazda.by/be/tags/valyancina-dounar
[4] http://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[5] http://zviazda.by/be/tags/alena-lyaukovich
[6] http://zviazda.by/be/author/vitaut-charopka
[7] http://zviazda.by/be/inside/syameynaya-gazeta
[8] http://zviazda.by/be/inside/kraina-zdarouya
[9] https://zviazda.by/be/ya-znou-vybirayu-zvyazdu