У Вялікабрытаніі паштальён ажыў праз 20 хвілін пасля таго, як урачы канстатавалі яго смерць, паведамляе gazeta.ua [1].
Інцыдэнт адбыўся з жыхаром Гластэра Жааа Араужо 10 гадоў таму, але толькі цяпер ён вырашыў падзяліцца сваёй гісторыяй з грамадскасцю.
Мужчына кіраваў аўтамабілем, калі раптам страціў прытомнасць.
Жонцы, якая знаходзілася на пасажырскім сядзенні, удалося зрабіць усё для таго, каб не адбылося ДТЗ. Яна выклікала хуткую.
Лекары дыягнаставалі ў 38-гадовага Араужо спыненне сэрца і даставілі яго ў бальніцу. Пасля шасцігадзіннай барацьбы за жыццё пацыента медыкі дыягнаставалі смерць і паведамілі пра трагедыю яго жонцы і дзецям.
Лекары пацвердзілі, што ў мужчыны няма пашкоджанняў сэрца, мозгу або цела і не змаглі патлумачыць "цуд".
Сам Араужо называе сябе цуда-чалавекам і "шануе кожны пражыты дзень".
Спасылкі
[1] https://gazeta.ua/ru/articles/science-life/_20-minut-byl-mertvym-muzhchina-ozhil-dorogoj-v-morg/893266
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne