Бізнэсмэн Анатоль Статкевіч-Чабаганаў [2] памёр у ноч на 26 сакавіка на 73-м годзе жыцця, паведамляе шэраг беларускіх СМІ.
Статкевіч-Чабаганаў скончыў Ленінградскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі, Вышэйшую школу кіравання пры АПК СССР, Школу эканомікі і англійскай мовы ў Баўнмансе (Вялікабрытанія).
Яго сям'і належалі Навагрудская фабрыка спецвопраткі, Гомельская абутковая фабрыка. Статкевіч-Чабаганаў стаў першым беларускім бізнэсмэнам, які зрабіў сваё шляхецкае прозвішча і герб бізнэс-брэндам. У прыватнасці, пад брэндам Стэцкевіч" ён вырабляў спецадзенне.
На грошы бізнэсмэна ў Слуцку быў узведзены помнік Сафіі Слуцкай.
Пад прозвішчам Статкевіча-Чабаганава выходзіла серыя гісторыка-дакументальных кніг "Я - сын Ваш", у якіх даследаваліся дзясяткі шляхецкіх родаў. Радавод самога бізнэсмэна ў іх прасочваўся ад 1320 года.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20140203/1391407206-pismennik-mecenat-gramadzyanin
[3] https://zviazda.by/be/tags/anatol-statkevich-chabaganau
[4] https://zviazda.by/be/tags/pamyor