Адкрыты рэгіянальны конкурс дзіцячай творчасці "Маленькі прынц-2019" пройдзе ў Светлагорску 27-28 сакавіка, паведамляе [1] БЕЛТА.
Творчае спаборніцтва, якое стане ўжо восьмым па ліку, збярэ больш за 500 юных талентаў. Яны будуць змагацца ў трох узроставых катэгорыях: малодшая група - 7-10 гадоў, сярэдняя - 11-13 гадоў, старэйшая - 14-16 гадоў.
"За час існавання конкурс знайшоў сваю аўдыторыю і стаў яркай падзеяй у культурным жыцці рэгіёна. Творчы форум - пляцоўка, дзе хлопцы могуць прадэманстраваць сваё майстэрства і падарыць гасцям неверагодныя эмоцыі, пагружаючы іх у цудоўны свет мастацтва", - адзначылі ў школе мастацтваў.
У першы конкурсны дзень свае выступы ўдзельнікі прадставяць у намінацыях "Сольнае інструментальнае выкананне", "Харэаграфія". У другі дзень паспаборнічаюць салісты-вакалісты (акадэмічны, эстрадны, народны вакал) і вакальныя ансамблі (да 12 чалавек), а таксама дуэты, трыа.
Аўтарытэтнае журы будзе ацэньваць узровень выканаўчага майстэрства, адпаведнасць рэпертуару магчымасцям і узроставай катэгорыі выканаўцы, артыстызм, раскрыццё мастацкага вобраза і інш.
Таксама для юных артыстаў падрыхтаваны культурная праграма, экскурсіі, выставы.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Светлагорскага райвыканкама, Светлагорская дзіцячая школа мастацтваў. Сярод асноўных мэтаў мерапрыемства - выяўленне адораных дзяцей, садзейнічанне творчаму развіццю юных талентаў, іх падтрымка ў рэалізацыі патэнцыялу, абмен досведам у рабоце з таленавітымі дзецьмі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/bolee-500-uchastnikov-soberet-konkurs-malenkij-prints-v-svetlogorske-341403-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/svetlagorsk