Траецкая царква на паўвыспе Чарэйскага возера ў вёсцы Белая Царква Чашніцкага раёна была збудавана ў 16 стагоддзі падчас праўлення Багдана Сапегі – заснавальніка чарэйска-ружанскай дынастыі роду Сапегаў. Храм мае вялікае значэнне для гісторыі і культуры: гэта унікальны фрагмент будынка ранняга барока.
Мясцовыя жыхары яе называюць як “белая царква”. І сапраўды, на ацалелай тынкоўцы цагляных сцен яшчэ праглядваецца белы колер вапны.
У сваім напаўразбураным выглядзе будынак бажніцы таксама ўражвае, ён размешчаны ў вельмі маляўнічым месцы — на ўзгорку з трох бакоў акружаны буйным возерам. Напэўна, таму ён прыцягвае сюды архітэктараў, гісторыкаў, мастакоў, рамеснікаў, музыкаў. Каля сцен царквы не адзін год праходзіць папулярны арт-фэстываль “Sprava”, будзе ён і сёлета.
Пусты і адкрыты храм час ад часу наведваюць вандроўная моладзь, турысты, пілігрымы… Апошнія ў знак веры пакідаюць абразкі, кветкі і свечкі.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/treba-doma-byvac-chascey
[4] https://zviazda.by/be/tags/god-maloy-radzimy-u-belarusi