Не менш за 45 чалавек загінулі ў выніку крушэння турыстычнага парома на рацэ Тыгр ў Іраку. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, большасць загінулых - жанчыны і дзеці, якія не ўмелі плаваць, паведамляе ВВС [1].
На борце парома было каля ста чалавек. Інцыдэнт адбыўся недалёка ад ірацкага горада Масул на поўначы краіны.
"Службы грамадзянскай абароны канстатавалі гібель 45 чалавек у выніку крушэння судна, на борце якога былі сем'і з дзецьмі, якія накіроўваліся ў турыстычны комплекс Масула", - паведаміў прадстаўнік МУС Ірака.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-47657200
[2] https://zviazda.by/be/tags/irak
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne