Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння. Пра гэта БелТА [1] паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Усё сваё жыццё вы прысвяцілі захаванню хрысціянскіх традыцый, стаўшы добрым і мудрым настаўнікам для многіх тысяч вернікаў і святароў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць заслугі Мітрапаліта Філарэта ва ўсталяванні міжканфесійнага дыялогу. "Будучы адным з самых аўтарытэтных іерархаў у праваслаўным свеце, вы ўнеслі значны ўклад у адраджэнне Беларускай праваслаўнай царквы, зрабілі шмат для ўмацавання дзяржаўна-царкоўных адносін. Няхай і ў далейшым вашы мудрасць і малітвы дапамагаюць людзям у пошуку жыццёвых арыенціраў і імкненні да новых здзяйсненняў", - пажадаў Прэзідэнт.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-mitropolita-filareta-s-dnem-rozhdenija-340875-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/mitrapalit-filaret