Абвешчаны дваццаць першы конкурс на саісканне прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці.
Яна прысуджаецца юрыдычным асобам незалежна ад формаў уласнасці за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, паслуг або работ, укараненне інавацыйных тэхналогій, метадаў менеджменту, а таксама эфектыўнае і сацыяльна адказнае вядзенне бізнесу.
Прэмія прысуджаецца арганізацыям з колькасцю працуючых да 250 чалавек, ад 250 да 1500, а таксама звыш 1500 супрацоўнікаў па пяці кірунках, а менавіта: вытворчасць нехарчовай прадукцыі бытавога прызначэння, вытворчасць харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі, вытворчасць прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння (акрамя ўзбраення і ваеннай тэхнікі), аказанне паслуг і выкананне работ, выкананне работ і аказанне паслуг у галіне будаўніцтва.
Вызначэнне пераможцаў — у два этапы: па выніках праверкі прадстаўленых матэрыялаў і шляхам правядзення экспертызы на месцах.
Заяўкі і матэрыялы падаюцца да 1 чэрвеня 2019 года ў сакратарыят камісіі, які сфарміраваны пры Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі.
Неабходныя кансультацыі можна атрымаць у Беларускім дзяржаўным інстытуце стандартызацыі і сертыфікацыі: 220113, Мінск, вуліца Мележа, 3. Тэлефон: +375 17 269 69 64.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на інтэрнэт-сайтах Дзяржстандарта [3] і сакратарыята [4] конкурсаў у галіне якасці.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://gosstandart.gov.by/quality-and-business-excellence/
[4] http://quality.by/
[5] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[6] https://zviazda.by/be/tags/yakasc