Гэтым разам палявыя работы ў рэгіёне пачаліся раней звычайнага. Аграрыі Брэстчыны імкнуцца выкарыстаць першыя пагодныя дні, бо заўсёды на палях ранняй вясной адчуваецца дэфіцыт вільгаці, а ў сухую зямлю сыпаць зерне не выпадае. У гэтым і перавагі ранняй сяўбы — хутчэй засеяць вільготную глебу, — заўважыў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віталь КУЛАК.
Гаспадаркі вобласці сеюць авёс, зернебабовыя, аднагадовыя культуры. Сярод лідараў сяўбы земляробы Кобрынскага, Брэсцкага, Лунінецкага, Драгічынскага раёнаў. Але ж найбольш механізатараў ва ўсіх раёнах зараз занятыя падрыхтоўкай глебы пад яравую сяўбу.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[4] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-gaspadarka
[5] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc